Вы тут

Zaz у Мінску: зарад бадзёрасці для ўсіх

Facebook Google+ Twitter VK

Калі надвор'е перастала цешыць цёплымі вечарамі, яркім сонцам і мяккім ветрам, нас вырашыла ўзрадаваць вядомая французская спявачка Zaz. Пазаўчора, 11 красавіка, яна выступіла ў сталічным Палацы спорту. У Мінск, як і наогул у Беларусь, Zaz завітала ўпершыню. Напэўна, менавіта з-за гэтага на канцэрце прагучалі толькі самыя папулярныя песні францужанкі.

Zaz у Мінску

Фанаты выклікалі спявачку на сцэну апладысментамі, і, калі прайшло ледзь больш чвэрці гадзіны ад прызначанага пачатку канцэрта, усе пачулі выдатны, мяккі голас. Кожны ведаў: гэта яна, цудоўная Ізабэль. Выканаўца стаяла ў цені сцэны, яе не было бачна, было відаць толькі музык. «Добры вечар», - вось так проста, па-беларуску, Ізабэль павіталася з публікай. На прыпеве яна літаральна вылецела на пляцоўку, поўная энергіі і сіл. І да апошняй хвіліны канцэрта яна не страціла гэтай дынамічнасці.

Zaz у Мінску

Сваёй актыўнасцю яна заразіла ўсіх. І прыхільнікі, як і сама спявачка, не пераставалі танчыць, бо ад яе музыкі ногі рабілі гэта самі. Асабліва радасна і эмацыйна яны ўспрынялі песні: La Long de la route, Je veux і On Ira, вядомыя аматарам творчасці непараўнальнай Zaz з даўніх часоў. Гэтыя песні дазволілі ёй стаць адной з самых вядомых францужанак за межамі сваёй краіны. Спявачка звярталася да гледачоў на французскай мове, зрэдку па-руску заклікаючы да таго, каб слухачы падпявалі гучней. Публіка лёгка рэагавала на заклікі Ізабэль і раз за разам падпявала песні, як быццам усе ведалі родную мову Zaz. У залі панавала сапраўдная французская атмасфера. На рамантычныя і чароўныя песні, мужчыны запрашалі жанчын на танец і, заплюшчыўшы вочы, танчылі, атрымліваючы асалоду ад чароўнага голаса выканаўцы.

Zaz у Мінску

Яе музыка не ведае ўзроставых абмежаванняў, што і даказала прысутнасць на канцэрце людзей як сталага ўзросту, так і моладзі з дзецьмі. Здзівіла яна яшчэ і тым, што сыграла на тэрменвоксе, тым самым стварыўшы касмічную атмасферу.

Zaz у Мінску

Нямала нечаканасцяў Zaz прывезла нам з Парыжа. Пад канец канцэрта яна распавяла легенду пра калібры на беларускай мове. Так, памылкі і французскі акцэнт былі, але гэта не перашкодзіла гучаць яе словам душэўна і лёгка. Як, зрэшты, і ўсяму канцэрту.

Zaz у Мінску

Усе сродкі ад продажу промапрадукцыі на канцэртах Zaz Ізабэль перадасць дабрачынным арганізацыям, якія дапамагаюць хворым дзецям.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.