Вы тут

З архіваў MZ: сумесны трэк Макса Каржа і ЛСП на беларускай мове!

Facebook Google+ Twitter VK

Нядаўна мы аглядалі матэрыялы, якія калісьці рыхтаваліся камандай MZ production да выдання ці прэзентацый. У архіве было шмат цікавых і рарытэтных трэкаў, якія сёння амаль немагчыма знайсці ў Сеціве. Так бывае, бо з кожным годам колькасць музычных кампазіцый павялічваецца ў разы, у выніку чаго пошук праз Інтэрнэт старога цікавага кантэнту становіцца больш складаным. А старыя матэрыялы тым часам бываюць дастаткова дзіўнымі і нечаканымі.

Сёння мы публікуем сумесны трэк вядомых беларускіх рэп-выканаўцаў ЛСП і Макса Каржа з назвай «У паветры», у якім яны чытаюць рэп на беларускай мове. Калісьці песню «У паветры» мы хацелі дадаць у трэкліст складанкі беларускамоўнага рэпа «Жалуды», што была выдадзена лэйблам у 2013 годзе, аднак тады вырашылі ўзяць іншыя трэкі Каржа і ЛСП. А  «У паветры» так і застаўся ў нашых архівах.

Сумесны трэк Макса Каржа і ЛСП

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.