Вы тут

У Мінску адбыўся фестываль «Мост»

Facebook Google+ Twitter VK

На пляцоўцы мінскага аэрадрома «Баравая» пры падтрымцы MZ буйна прагучаў штогадовы фестываль «Мост». Гэтым разам фестываль доўжыўся 2 дні, а хэдлайнерамі мерапрыемства былі Guano Apes, John Newman, Skillet, Kasabian і «Ленінград»...

фестываль «Мост»

Увайшоўшы на тэрыторыю правядзення мерапрыемства, можна было адразу заўважыць размах сёлетняга «Маста». Акрамя асноўнай часткі мерапрыемства, выступу выканаўцаў на галоўнай сцэне, пляцоўка была насычана рознымі невялікімі сцэнамі, дзе кожны наведнік мог цудоўна правесці час. Арганізатары прапаноўвалі людзям пачаставаць гарбаты, піражкоў, піва і многае іншае ў спецыялізаваных намётах. Адышоўшы ад намётаў у бок, можна было сустрэць каманду Burn, да якіх была цэлая чарга, каб нанесці іх лагатып на скуру. А аматарам экстрыму прапаноўвалася за 50.000 рублёў паспрабаваць пракаціцца на атракцыёне, які таксама стаяў на тэрыторыі «Маста». 

Адной з самых нечаканых знаходак на «Мосце» была, напэўна, хіп-хоп пляцоўка. Сапраўды, вельмі рэдка на нейкім рок-фестывалі (ты больш буйным рок-фестывалі) бываюць конкурсы графіці, бітбоксу, фрыстайлу ці майстар-класы па брэйкдансу. Вядучым хіп-хоп часткі быў беларускі дзеяч гэтай культуры MC Kienya. Таксама на пляцоўцы быў заўважаны вядомы беларускі хіп-хоп арганізатар Міця Няціхі, які здымаў дзеянні на пляцоўцы. Пляцоўка была адной з самых папулярных на сёлетнім «Мосце». 

Галоўную сцэну арганізатары падзялілі на дзве аднолькавыя часткі. Калі на першай сцэне выступала нейкая каманда, на другой — рыхтавалася іншая, і наадварот. Сёлета хэдлайнерамі мерапрыемства былі Guano Apes, John Newman, Skillet, Kasabian, «Ленінград», сярод выступоўцаў можна было пачуць таксама групы «Валянцін Стрыкало», S°unduk, Louna, «Ляпрыконсы», On the go, Stigmata, «Дай дарогу», Rili Dope, Aspirin Rose, Anthropos і адзіную беларускамоўную групу на фестывалі Akute. 

Фестываль быў абсталяваны паўнавартаснай прэс-зонай, дзе праходзілі невялікія прэс-канферэнцыі з выканаўцамі і групамі. Адной з самых цікавых была прэс-канферэнцыя з групай Skillet, на якой салісту групы прапанавалі выйсці на сцэну і сказаць нешта на беларускай мове, на што ён адказаў, што не можа, бо ня ведае беларускую мову. У выніку журналісты навучылі яго прамаўляць выраз «я цябе кахаю», які саліст удала прамовіў, але далей за прэс-канферэнцыю словы не пайшлі. 

На дадзены момант «Мост» можна заслужана назваць адным з самых буйных і добра арганізаваных мерапрыемстваў у Беларусі.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.