Вы тут

У Мінск ізноў завітаюць легендарныя The Prodigy

Facebook Google+ Twitter VK

Для многіх стане цікавым: 13 красавіка адбудзецца ўжо не першы канцэрт The Prodigy у Беларусі. З першага мінскага канцэрта легендаў сусветнай электронікі ў рамках UltraMusic festival мінула амаль 7 год. Тады, на яшчэ не разбураным стадыёне Дынама, у незвычайна халоднае кастрычніцкае надвор’е і ў прысутнасці 10 тысяч адданых фанатаў, брытанскія легенды літаральна «парвалі» танцпляц. Тады прыезд банды Лайма Хаўлета можна было параўноўваць хіба што з візітам у Беларусь прэзідэнта ЗША, ці маскоўскім канцэртам легендарнай Metallica у 1991 годзе. У адсутнасці належнай канцэртнай пляцоўкі візіт брытанцаў стаў знакавай падзеяй, якая ўскалыхнула ўсю медыяпрастору Беларусі . Патлумачыць гэта проста: зоркі і зорныя калектывы такой велічыні на той момант аб’язджалі нашу краіну бокам.

фота: belapan.com

Перад выхадам чарговага альбома ангельскіх музыкаў заўсёды падецца, што на гэты раз яны не змогуць злавіць актуальныя плыні электроннай музыкі, якая развіваецца вельмі дынамічна. Так было і перад Invaders must die, і перад зусім інавацыйным у гучанні Always outnumbered, Never outgunned. Але кожны раз прыходзіцца апыноўвацца ў прыемным здзіўленні: The Prodigy застаюцца заканадальнікамі мод ў электроннай музыцы. The day is my enemy (у перакладзе: «Дзень мой вораг») не з’яўляецца выключэннем. Ад агрэсіі ў трэку Destroy да крытычнага трэку Ibiza, ад заганяючага ў транс Wold frontier, да разрываючага Rock weiler… Шосты альбом брытанскіх электронных панкаў атрымаўся як і 25 год таму, калі група толькі пачала набіраць сусветную папулярнасць, рознабаковым, адрыўным і па-добраму безбашаным і эксцэнтрычным. Гучанне The day is my enemy у правільным сэнсе нагадвае музыку старога добрага рэйву 90-х гадоў, які запомніўся амаль неабмежаванай свабодай духу і розуму. Але ясна адчуваюцца і новыя веянні, якія аднак цалкам гарманічна ўпісваюцца ў канцэпцыю The Prodigy.

The Prodigy

І нягледзячы на тое, што на вялікай сцэне яны знаходзяцца ўжо чвэрць стагоддзя, а ўдзельнікі групы вось-вось справяць паўвекавыя юбілеі, The Prodigy застаюцца па-ранейшаму актуальнымі, запатрабаванымі, а таксама па-маладзёваму дзёрзкімі і рэзкімі. Толькі варта уявіць сабе, як Максім Рэаліці крычыць у мікрафон “Oh, my warrior people!”, Кейт Флінт пускаецца ў бясконцы пляс, а Лайам Хаўлет з засяроджаным тварам становіцца за пульт… Адразу хочацца пайсці ў бясконцы адрыў! Адчуць і пабачыць гэта можна будзе 13 красавіка на пляцоўцы сталічнай «Мінск-Арэны». Усе месцы на танцпляцы каштуюць 970.000 рублёў. На трыбунах – 800.000-900.000 рублёў. Цэны прадстаўленыя ў незалежнасці ад дня набыцця.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.