Вы тут

Скрозь стагоддзі ў 1410 год: як прайшоў фестываль «Наш Грунвальд»

Facebook Google+ Twitter VK

Думаеце, што пабачыць рыцарскія баі, конныя турніры, паглядзець на ведзьмаў і інквізіцыю ў нашы дні немагчыма? Зусім не! У падзеях 15 стагоддзя можна было паўдзельнічаць на падчас фестывалю «Наш Грунвальд», які адбыўся 23-24 ліпеня на пляцоўцы музейнага комплексу «Дудуткі».

Наш Грунвальд

Сумленна кажучы, паездзіўшы гэтым летам па фестывалях у Беларусі, складана сказаць, што ў нас шмат добрых арганізатараў мерапрыемстваў. То там нешта не так зрабілі, то тут нешта не тое паставілі... І, уласна, рэдка можна знайсці мерапрыемства, дзе сапраўды ўсё зроблена добра і якасна. На «Наш Грунвальд» трэба ехаць, як мінімум, з-за таго, што арганізатары адносяцца да сваёй працы адказна. Да гэтага тут сапраўды можна патрапіць у той далёкі 15 век, калі адбылася Грунвальдская бітва. Менавіта падзеі 1410 года сталі асноўнай канцэптуальнай ідэяй фестывалю, арганізатары паставілі мэту аднавіць атмасферу 15 веку. А гэта магчыма, бо арганізатары, у якасці якіх быў тэатр «Берсерк», зрабілі ўсё для таго, каб кожны адчуў сябе жыхаром той эпохі.

Наш Грунвальд

«Наш Грунвальд» – гэта сапраўды тое, што можна назваць фестывалем. Праграма дзялілася на некалькі частак, сярод іх я для сябе выдзеліла музычную і гістарычную. Больш за ўсё мяне ўразілі рыцарскія бітвы «Захоп сцяга» і «Бітва на мосце». Амуніцыя кожнага з удзельнікаў мела нейкую асаблівасць. Падыходзячы да рыцара, даведваемся, аб стандартнай для яго амуніцыі: сцёганы паддаспешнік, сцёганые шосы, брыгадны даспех, які абараняе ад удараў, наплечнікі, наручы, набедранік, двустворкавыя голені, сабатоны і шлем. Нават чалавек, які ніколі не цікавіўся гісторыяй, захоча даведацца, што ж гэта за рэчы. Распавядае ўдзельнік фестывалю «Наш Грунвальд» Родгар Вольвханг: «Увогуле ўсё вельмі залежыць ад таго, якое стагоддзе ты рэканструюеш. Аказваецца, што зброя ці амуніцыя часам адрозніваецца нават з розніцай у некалькі гадоў – на гэта ёсць свае прычыны. Адпаведна, яшчэ больш яна адрозніваецца ў розных стагоддзях».

Наш Грунвальд

Нельга не адзначыць турніры лучнікаў і алебардыстаў, якія зладзілі цікавае шоў. А для тых, хто не ўмее страляць з лука, былі усталяваны пляцоўкі, на якіх магчыма было навучыцца гэтай справе.

Наш Грунвальд

Музычную частку вёў неўміручы Аляксандр Памідораў. Сярод груп, якія выступілі на сцэне фестывалю «Наш Грунвальд» былі Nevrida, «Земля легенд», «Рокаш», «Эпидемия», «Нейро дюбель», «Северный флот» і іншыя.

Калі вы таксама марыце апынуцца ў старажытнай атмасферы, калі вы жадаеце убачыць сапраўдныя баі рыцараў, конныя турніры і паўдзельнічаць у майстар- класах – абавязкова наведайце «Наш Грунвальд» у наступным годзе!

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.