Вы тут

Натоўп нястомна паўтараў «Three days grace, Three days grace»

Facebook Google+ Twitter VK

Напрыканцы студзеня, у дні панурай слоты і бясконцых снягоў, у сталічным Палацы спорту мінчан сагравалі славутыя канадскія рокеры Three days grace. Іх канцэрт прагрымеў у нашым горадзе ўжо ў другі раз. Праз амаль паўтары гады пасля апошняга выступу ў Мінску хлопцы, стрымаўшы слова, вярнуліся з прэзентацыяй свайго альбома Human, што выйшаў у сакавіку 2015 года.

Як і на канцэрце ў 2014 годзе, на разагрэве выступала расійская група Jack Action. Роўна ў 20:00 маскоўскія рокеры з'явіліся на сцэне Палаца спорту, аднак фанатам, якія сабраліся ў зале, не цярпелася пачуць тых, дзеля каго яны ўсё, уласна, апынуліся тут, і таму, размахваючы нарыхтаванымі раздрукоўкамі з канадскімі сцягамі, натоўп нястомна паўтараў «Three days grace, Three days grace». Аднак гэта не дзіўна: падчас усіх разагрэваў рэакцыя аднолькавая. 

Калі стрэлкі на гадзінніку перайшлі адзнаку 21:00, адбыўся рух, які прымушае бегаць мурашоў па скуры: прагучала песня «I am machine». У святле сініх сафітаў з'явіліся доўгачаканыя дзейныя асобы ўрачыстасці. Зала выбухнула з радасным віскам, калі выйшаў Мэт Уолтс і з першых жа секунд здолеў завесці натоўп – заспяваў першыя радкі новай кампазіцыі. У цэлым, за ўвесь час выступлення, «Грэйс» выканалі як старыя, так і новыя песні, аднак самымі гарачымі сталі такія песні, як «The good life», «I hate everything about zou» і «Riot», вядомыя фанатам групы яшчэ з часоў былога вакаліста групы Адама Гонтам. Акрамя таго, сваім сола публіку парадаваў бубнач, які, паказаўшы здзіўленай публіцы свой найвялікшы талент, сарваў голасныя апладысменты. Паралельна з гэтым у натоўп ляцелі медыятары гітарыстаў. Вось! Момант сапраўднага шоў настаў! 

Па завяршэнні канцэрта брутальны і дзёрзкі вакаліст Мэт паказвае фанзоне і жэст, які азначае, што Беларусь назаўжды ў яго сэрцы, дэманструе свае веды ў беларускай мове, кажучы «Дзякуй». Тое ж адгукнулася і з залі. 

Яшчэ імгненне і на сцэне пуста, у залі выключылася святло. Фанзона і танцпол павольна апусцелі. Не верылася, што літаральна пяць хвілін таму тут бушаваў ураган эмоцый і грымелі гітарныя рыфы. Пасля заканчэння канцэрта фанаты яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі, хваліліся трафеямі, рабілі «сэлфі» на фоне дэкарацый і, вядома, абменьваліся думкамі-жаданнямі аб вяртанні канадскіх рокераў у Мінск. У той Мінск, дзе іх заўсёды чакаюць.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.