Вы тут

Нацыянальны мастацкі музей запрашае на «вымярэнні сучаснага мастацтва Беларусі»

Facebook Google+ Twitter VK

1 кастрычніка а 19-й гадзіне ў рамках XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Нацыянальным мастацкім музеі ўпершыню ў гісторыі пройдзе арт-праект «4 вымярэнні сучаснага мастацтва Беларусі».

4 вымярэнні сучаснага мастацтва Беларусі

Музыка, жывапіс, паэзія, танец – у кожнага віду мастацтва свая энергетыка. Фестываль ламае стэрэатыпы і ўпершыню сумяшчае ўсе гэтыя чатыры віды мастацтва. Змешчаны ўнутр працэсу глядач становіцца адначасова яго часткай, выклікаючы тым самым эмоцыю 5D.

Музыка, створаная адразу некалькімі лепшымі беларускімі кампазітарамі, адначасова гучыць з розных залаў, ствараючы тым самым адзіны вобраз і адзіны твор мастацтва, якое праламляецца з розных бакоў па меры руху гледача ўнутры музыкі.

Спецыяльна падрыхтаваную інтэрактыўную праграму пры ўдзеле лепшых беларускіх кампазітараў, паэтаў, салістаў балета, акцёраў тэатраў упершыню пакажуць у галоўным музеі краіны – Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.