Вы тут

Мы выходзім у свет!

Facebook Google+ Twitter VK

Лэйбл MZ production пачынае сваю працу ў новым выглядзе. Слова галоўнага рэдактара.

За 3 гады дзейнасці на музычнай пляцоўцы Беларусі мы змаглі добра пасябраваць з беларускай музыкай, каманда лэйбла атрымала карысны досвед працы, знайшла новыя кантакты з цікавымі людзьмі і проста выдатна правяла час. За ўвесь час працы мы садзейнічалі арганізацыі больш як 100 канцэртаў, наша каманда арганізавала мноства батлаў і конкурсаў. Лагатып MZ production размяшчаўся на афішах, каманду і выканаўцаў-партнёраў лэйбла паказвалі на экранах тэлебачання, нас можна было пачуць на хвалях радыё. Мы наладзілі сувязь з замежнымі музычнымі арганізацыямі, пашырылі кантакты сярод перспектыўных беларускіх выканаўцаў, арганізавалі некалькі супольных праектаў. У нашых праектах удзельнічала вялікая колькасць беларускіх музыкаў рознага прафесійнага ўзроўню. Цяпер мы рады прэзентаваць вам наш сайт!

Наша каманда па-ранейшаму будзе намагацца развіваць беларускую культуру, даваць дарогу новым выканаўцам і групам. Мы надалей будзем падтрымліваць развіццё сучаснай музыкі ў Беларусі, займацца распаўсюджваннем беларускамоўнай музыкі. Спадзяемся, што дзейнасць MZ production будзе спрыяць далейшаму развіццю беларускай музыкі!

Над гэтым працуе каманда:

  • Заяц Мікалай — кіраўнік, журналіст
  • Пінчук Альгерд — менеджэр па сувязях
  • Дарожкіна Маргарыта — менеджэр па сувязях, журналіст
  • Міхайлоўская Юлія — фотакарэспандэнт
  • Цінкевіч Яўген — фотакарэспандэнт
  • Рагачэвіч Ганна — журналіст
  • Моська Раман — журналіст
  • Сакалоў Багдан — журналіст
  • Хрысціна Лазоўская — журналіст

Дзякуй, што вы з намі!

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.