Вы тут

Міхалок: «Dziecuki – лепшая рок-банда краіны за апошнія некалькі гадоў!»

Facebook Google+ Twitter VK

Некалькі дзён таму група Brutto абвясціла аб запуску паблік-чата ў Viber і прапанавала ўсім жадаючым задаць ім любое пытанне. Хлопцы паабяцалі адказаць сумленна і падзяліцца сакрэтамі. Мы ўважліва сачылі за развіццём падзей і адабралі для вас найбольш цікавыя моманты з адказаў групы.

Сяргей Мiхалок

«Пацаны, за гэтым чатам назіраюць! Давайце без наркаты, каханак і іншых зашквараў», – бадзера пачаў Міхалок. «Аб чым тады пісаць?» – абурыліся іншыя удзельнікі дыялогу. Далей хлопцы пачалі скідваць фотаздымкі з асабістага архіву і ўспамінаць прыемныя моманты.

Фота з сацыяльных сетак

Міхалок паведаміў, што на сёння ў спісе ўдзельнікаў групы значыцца 15 чалавек: Сяргей Міхалок, Дзяніс Стручанка (бас-гітара), Віталь Гуркоў (вакал), Дзяніс Мельнік (гітара, вакал), Сяргей Бразіл (вакал), Павел Трэцяк (клавішныя, гітара) і іншыя.

«Ребзя! Я перамог! І, падаецца, у фінале!» – да дыялогу далучыўся Віталь Гуркоў.

Хлопцы павіншавалі Віталя, але Сяргей Міхалок заўважыў, што біць людзей – гэта не вельмі добра. Ён параіў дамовіцца ў фінале, як яго вучылі чыноўнікі з Мінска на перамовах наконт канцэрта, а потым яшчэ дадаў пра выступ у Кіраваградзе: «Мы зноў без Віталі – яму як піць даць паясоў чэмпіёнскіх не хапае. З Пецяй за яго глоткі рвем. Эх…»

Былі і жарты наконт таго, ці сапраўды людзям адказвае Міхалок. «Хз гэтага Міхалка», – адказаў Сяргей і даслаў сэлфі.

Фота з сацыяльных сетак

З чату даведваемся, што Віталь згаліў вусы, таму што таго патрабаваў рэгламент. Ён назваў гэта «ахвярай багам».

Хлопцы, як сапраўдныя сумленныя грамадзяне краіны, чытаюць перад сном Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і мараць жыць у гэтай краіне.

Фота з сацыяльных сетак

Хлопцы сумесна з заўзятарамі абралі спіс трэкаў часоў «Ляпісаў», якія маглі б загучаць у выкананні Brutto.

Фота з сацыяльных сетак

Было і пытанне аб стаўленні да групы Dziecuki, з якой некалькі дзён таму Brutto адыгралі сумесны канцэрт. Міхалок напісаў: «Dziecuki – лепшая рок-банда за апошнія некалькі гадоў!»

Шмат каментароў было пра не асабліва ўдалую граматыку Сяргея. Але ён паабяцаў выправіцца.

Фота з сацыяльных сетак

Аказваецца, «Яблані квітнеюць» спеў Булатнікаў з-за таго, што п’яны Міхалок быў у гатэлі і не мог дабрацца да студыі. А Віталь Гуркоў выконваў песні «Рабкору» і «Матрошкі» яшчэ да рэлізу. Міхалок прызнаўся, што вельмі зайздросціць «Драздам» і «Цягні-Талкай». Кажа, што ім добра, не трэба кудысьці далёка ехаць, запарвацца з візамі. Таксама даведваемся, што першая назва Brutto гучала як Underdog.

Быў і зварот да былых калег.

Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

На данны момант у чаце 970 падпісантаў. Далучайцеся і вы, каб сачыць за апошнімі навінамі групы. Спасылка - http://chats.viber.com/brutto

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.