Вы тут

Лявон Вольскі збірае грошы на працяг «Грамадазнаўства»

Facebook Google+ Twitter VK

«Дарагія сяброўкі, шаноўныя сябры! Вельмі рэдка я звяртаўся да вас па дапамогу, але цяпер акурат такі момант, калі гэта неабходна», – піша Лявон Вольскі.

Лявон Вольскі

Тыя, хто вырашылі, што Лявон Вольскі ўжо даўно забыты і адважна можна адпраўляць яго ў мінулае музычнай гісторыі, прыемна здзівіліся, калі 25 сакавіка 2014 года спявак выпусціў новы альбом пад называй «Hramadaznaūstva.Volski». Аднак цяпер вакаліст вырашыў працягнуць альбом і запісаць яго другую частку. «Няма толькі фінансавага складніку працэсу, кажучы наўпрост – грошай», – кажа Лявон.  Менавіта таму ён збірае сродкі на працяг альбома.

Новыя песні ён плануе запісаць у віленскай студыі нарвежца Снорэ Бэргеруда: «Новы альбом будзе складацца зь дзвюх частак. Адна — панкавая, другая — больш софтавая. То бок, панкавая — з цяжкімі гітарамі, з цяжкімі тэкстамі, софтавая — баладнага тыпу. Ён, натуральна, будзе адрознівацца ад першага альбому, і павінен атрымацца больш назіральным, філасофскім, скажам так. А рок музыка — гэта даволі дарагое рамяство. Раней знаходзіліся сродкі, а цяпер – крызіс. Вось і вымушаныя звяртацца з працягнутай рукой», – паведамляе Вольскі.

Калі ахвяраваць ад 5 да 20€, то можна будзе ўбачыць сваё імя на старонцы ў Сеціве. Калі аддаць на выданне ад 20 да 100€, вас могуць пазначыць на дыску. Пры пераводзе ад 100 да 500€ можна будзе зняцца ў кліпе Вольскага, а ад 500 да 1500€ група падарыць асаблівыя бонусы.

Збор сродкаў вядзецца на сайце lavonvolski.com.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.