Вы тут

«Ляпіс Трубяцкі» — «Матрошка»: лепей ўсяго — пад бульбу

Facebook Google+ Twitter VK

1 сакавіка група «Ляпіс Трубяцкі» прэзентавала новы альбом «Матрошка». Праслухаў альбом вялікае мноства раз, але найбольш буйныя пачуцці з’явіліся тады, калі чысціў бульбу пад новыя трэкі любімага гурта... 

Ляпіс Трубяцкі

Першае, аб чым я падумаў, калі пабачыў трэкліст новага альбому — а дзе ж хаця б адна беларускамоўная кампазіцыя? А вось не ў гэтым разе. Напэўна, беларусы настолькі памяркоўныя, што і спяваць амаль няма аб чым. А вось падзеі вакол Украіны вельмі цікавяць…

Пасля таго, як альбом з'явіўся ў Сеціве, на сайце групы было апублікавана звяртанне да слухачоў:
"Усе песні , якія ўвайшлі ў альбом «Матрошка», былі напісаныя ў 2012 годзе, задоўга да ўкраінскага Майдану, расійскай Алімпіяды і іншых знакавых падзей, з якімі цяпер многія асацыююць нашую пласцінку. «Матрошка» — гэта не агітка, не прапаганда, не куплеты на злобу дня. Гэта музычна-фантастычны кібер-панк, гэта альбом-казка , прысвечаны нашай недалёкай будучыні. За час, які прайшоў з 2012 года, нейкія з песень ужо пачалі збывацца, нейкія пакуль не збыліся — а збудуцца ці не, залежыць ад нас сённяшніх, ад нашых учынкаў тут і цяпер. Таму вядзіце сябе добра. Абараняйце слабых, змагайцеся з несправядлівасцю, адстойвайце свае меркаванні, дапамагайце тым, хто трапіў у бяду, і не забывайце пра дзве самыя галоўныя рэчы, якія ёсць у нашым жыцці: сяброўства і каханне". 

Што б не казалі артысты, мы з вамі ведаем, што ўсё гэта не проста так. 
Сігнл альбому, «Матрошка», напрыклад, можна назваць неафіцыйным гімнам амаль паловы расійцаў.

Красна хохломою матрёшка 
Бьют в сердце колокола. 
Роняет березка сережки, 
Как горлица — пёрья с крыла. 
Как девка хохочет гармошка. 
Над матушкой-Волгой — туман 
Робяты в цепях по дорожке: 
Смоленск — Чита — Магадан 

Пасля з’яўлення кліпу на песню «Войны света», усе пытанні былі зняты.

Вельмі актуальным атрымаўся трэк «Телевизор». Хочаш быць па-за сістэмай? 

Не смотри телевизор, 
Не слушай радио, не читай газет. 
Старший брат очень близко. 
Закрой шторы, погаси свет. 

На фоне іншых песень па сваім гучанні вельмі вылучаецца «Клоуна нет». Мая любімая песня гэтага альбома. Лёгкая і мілагучная. Адна з нешматлікіх апалітычных песень гэтага альбому. 

Такім чынам, «Матрошка» нагадвае нам сумясь «Веселых картинок» і «Рабкора». Як і заўсёды ў песнях «Ляпісаў» хапае палітыкі і іроніі. Нічога новага, але і зусім не расчаравалі.  Дзякуй, «Ляпісы»! 

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.