Вы тут

Легендарны фестываль «Рок-каранацыя» зноў абярэ лепшых

Facebook Google+ Twitter VK

Пасля 4-гадовага перапынку «Рок-каранацыя» зноў прысудзіць «Карону» лепшаму выканаўцу года. «"Рок-каранацыя" – гэта не палітычная акцыя, а цырымонія ўзнагароджання лепшых беларускіх выканаўцаў, якія працуюць у кірунку жывой альтэрнатыўнай музыкі», - сказаў арганізатар мерапрыемства Юрый Цыбін.

Рок-каранацыя

Першая «Рок-каранацыя» адбылася 12 студзеня 1994 года ў Мінскім Альтэрнатыўным тэатры. Менавіта ў той дзень легендарная беларуская рок-група «Крама» займела першую «Рок-карону». Ініцыятарамі правядзення «Рок-каранацыі» сталі Юрый Цыбін і Генадзь Шульман.

На працягу 15 гадоў уладальнікамі галоўнай узнагароды былі такія групы і выканаўцы, як «Крама», Rouble zone, «Ляпіс Трубяцкі», N.R.M., «Нейра Дзюбель», Kriwi, Алесь Суша, «Крамбамбуля», J:морс, Rasta, «Без билета». А таксама была асобная «Рок-князёўна» — цудоўная вакалістка групы «Змяя» Зоя Сахончык. Лявон Вольскі – адзіны беларускі музыка, які атрымаў «Карону» тройчы. Групы J:морс, «Нейра Дзюбель» і «Ляпіс Трубяцкі» былі ўзнагароджаны па два разы. Пераможцам у намінацыях уручаецца малая «Рок-карона», а «Групе года» – вялікая. Таксама прысутнічае мноства спонсарскіх прызоў, узнагароды ад фірмаў і прыватных асоб, узнагароды ад аргкамітэта «Рок-каранавання».

Рок-каранацыя

У гэтым жа годзе прэмію чакаюць змены. Напрыклад, пераможцаў будуць вызначаць па большай частцы гледачы, а не эксперты-музыкаведы, а зрабіць гэта можна будзе праз інтэрнэт-галасаванне. Прагаласаваць за найлепшага выканаўцу ці групу можна будзе на канале youtube.com, дзе ўжо з'явіўся афіцыйны канал «Рок-каранацыя». У 2011 годзе арганізатары традыцыйнага фестывалю наогул адмовіліся ад уручэння ўзнагарод, вырашылі правесці вялікі гала-канцэрт з удзелам лаўрэатаў мінулых гадоў і падвесці рысу пад 15 гадамі існавання фэсту. Які ж фармат прыме «Рок-каранацыя-2016» пакуль невядома. Але, напэўна, пасля перапынку, арганізатары змогуць здзівіць і ўдзельнікаў, і гледачоў чым-небудзь цікавым.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.