Вы тут

Kerry Force: «Жаночы рэп у Расіі — гэта мёртвая структура. Я спрабую гэта выправіць»

Facebook Google+ Twitter VK

Расійская рэп-выканаўца Kerry Force выпусціла свой першы альбом пад назвай «Icon». Kerry Force — адна з прадстаўніц рэпа, які выконваюць жанчыны. У інтэрв’ю для MZ production Kerry Force распавяла пра тое, як ішла праца над першым альбомам, а таксама пра яе адносіны з расійскім рэпам.  

MZ: Хто такая Kerry Force? Распавядзі беларускім слухачам пра сябе.
Kerry Force... Хто гэта? Kerry Force — гэта дзяўчына, якая чытае рэп. Дзяўчына, якая намагаецца чытаць рэп прыгожа. Мяне завуць Карына. Я чытаю рэп, маю музычную адукацыю. Свой першы тэкст напісала ў 18-19 гадоў. Запісала яго ў стылі рэп. Мне гэта спадабалася. Вырашыла працягваць гэтую справу. Вось так і пачаліся мае першыя крокі па гэтай дарозе. Запісваю, чытаю рэп. Не працую пад нейкімі лэйбламі, мне гэта не цікава. Рухаюся сама. У мяне гэта атрымліваецца, мне гэта падабаецца. І пакуль у мяне гэта атрымліваецца, я збіраюся гэтым займацца. 

MZ: Ты зараз выпусціла свой першы альбом, які займеў назву «Icon». Распавядзі пра сваю працу над ім. Можа ў цябе пасля гэтай працы будуць нейкія незвычайныя навінкі ці сумесныя трэкі?
Так, гэта мой першы альбом. У красавіку я буду выступаць з канцэртнай праграмай, у рамках якой я буду прэзентаваць «Icon». Усё можна будзе пачуць у бліжэйшы час. У мяне няма такога, што я жудасна хачу з кімсьці запісацца. Так, канешне, мне было б цікава папрацаваць са Смоки Мо, Кажэ Обоймой. Нешта цікавае ў нас выйшла б і з Кастой, Бастой. Але няма такіх рэпераў, з якімі дужа хочацца запісацца. Быў адзін, але ён мне ужо адпісаўся. 

MZ: Каму ты прысвячаеш свае трэкі?
Зараз усе мае трэкі прысвячаюцца альбо нейкім жыццёвым сітуацыям, якія адбываюцца са мной, альбо майму маладому чалавеку, альбо бацькам. Трэкі прысвячаюцца тым людзям, якія знаходзяцца побач са мной. 

MZ: Які самы галоўны твой трэк у тваім жыцці? Пасля якога трэка ты зразумела, што можаш рабіць нешта тое, што можа спадабацца людзям?
У мяне было некалькі такіх рыўкоў. Пасля трэка «Хочешь» сур’ёзная хваля была. Таксама мой кліп «Больно не мне» даў добры штуршок. «Забавно» наогул разарвала слухачоў. Калі я пачала рабіць нешта годнае? Недзе год таму. Тады пачалі запрашаць, пачаліся канцэрты. Ну вось дзесьці тады я і пачала рабіць нешта больш-менш годнае. 

MZ: Як развіваецца рэп, які выконваюць дзяўчыны, у тваёй краіне? Як гэта адбываецца?
Я не сачу за творчасцю іншых дзяўчын, якія чытаюць рэп, таму што я не разумею і не люблю «жаночы» рэп, хаця сама з’яўляюся прадстаўніцай атрада выканаўцаў гэтага тыпу. Адзіныя дзяўчыны, якіх я магу паслухаць, гэтаЛиза Small і Enemy. Увесь астатні жаночы рэп у Расіі — гэта мёртвая структура. Я спрабую гэта выправіць. 

MZ: Каго ты чула з беларускага рэпа? Можа вызначыш нейкія твары?
Вядома, перш за ўсё мне цяпер трэба сказаць Макс Корж. Ён падарваў усіх у апошні час, ён ва ўсіх на слыху. Але я вылучу не толькі яго. Тут ёсць выдатны чувак Эйсон. Больш асабліва нікога ня ведаю. Пра Муровья чула, але не знаёмая з ім асабіста. 

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.