Вы тут

Канцэрт Brutto: хутчэй не, чым так

Facebook Google+ Twitter VK

Вядомая ўкраінска-беларуская група Brutto менш чым за два гады выпусціла 11 сінглаў і 33 трэкі, дала больш за 30 канцэртаў у розных краінах Еўропы. Праз два гады пасля ад’езду ў Кіеў група Сяргея Міхалка вырашыла вярнуцца ў беларускую сталіцу з канцэртам. Аднак магчымасць выканаць свае песні на радзіме група, відаць, так і не атрымае...

Сяргей Міхалок у Мінску (фотаздымак з сацыяльных сетак)

Нагадаем, што ў канцы студзеня Сяргей Міхалок запісаў відэазварот да міністра культуры РБ. Тады Міхалок сказаў: «дайце нам магчымасць зрабіць канцэрт у спартыўна-забаўляльным комплексе “Арэна”. Дайце нам самы нязручны час! Не перашкаджайце нам і дайце магчымасць сустрэцца са сваімі фанатамі, якія стаміліся ганяцца за намі па ўсёй Еўропе, калі ў цэнтры Мінска ёсць выдатная пляцоўка, пабудаваная на народныя грошы». Таксама лідар групы паабяцаў, што калі канцэрт сапраўды адбудзецца, то ўсе атрыманыя грошы яны аддадуць на дабрачыннасць: прыбытак пойдзе ў Дом інвалідаў і Дом міласэрнасці.

У пачатку лютага група падала ў Мінгарвыканкам заяву на атрыманне гастрольнага пасведчання, прызначыўшы канцэрт на 27 мая і абраўшы для выступу Палац спорту. Аднак напярэдадні група ўсё ж атрымала афіцыйную адмову. Прычынай адмовы стаў мантаж абсталявання.

Ці пацешаць Brutto беларусаў сваім выступам? Застаецца толькі верыць і спадзявацца.

Першы канцэрт вясновага тура «Родны край» адбудзецца у Кіраваградзе (Украіна) 4 сакавіка, а скончыцца 28 верасня ў Сіэтле (ЗША). Група наведае такія гарады, як Нью-Ёрк, Рыга, Талін, Бостан.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.