Вы тут

Ivan: топ-5 найбольш цікавых фактаў

Facebook Google+ Twitter VK

Яшчэ напрыканцы студзеня Беларусь абрала прадстаўніка для ўдзелу ў конкурсе «Еўрабачанне-2016». Ім стаў Аляксандр Іваноў, ці Ivan, як ён сябе называе. Да буйной еўрапейскай падзеі застаецца трохі больш за месяц, і вакол выканаўца пачалі адбывацца цікавыя падзеі, якія дапамагаюць слухацкай аўдыторыі пазнаёміцца з ім бліжэй. Мы разабраліся, хто такі Ivan і сабралі 7 найбольш цікавых фактаў аб яго шляху да Еўрабачання.

1 Біяграфія

23-гадовы Аляксандр Іваноў нарадзіўся ў Гомелі. У 8 год пачаў займацца ў музычнай школе па класе гітары. Музычную кар’еру пачаў у 2009 годзе, калі кінуў навучанне ў лінгвістычным ўніверсітэце пасля другога курса. У гэтым жа годзе стварыў рок-групу пад назвай Ivanov і пераехаў у расійскі горад Санкт-Пецярбург. Менавіта тады выканаўца пачаў прасоўваць сваю творчую дзейнасць. Ён удала прайшоў кастынг на вядомы расійскі праект «Бітва хораў». У 2014 годзе Аляксандр перамог у конкурсе маладых выканаўцаў «Пяць зорак», а праз год прыняў удзел у праекце «Галоўная сцэна», дзе заняў другое месца і атрымаў узнагароду «Выбар прадзюсара».

2 Дробыш і знешняе падабенства

Дробыш і знешняе падабенства

Пасля гэтай перамогі прадзюсарам Аляксандра Іванова афіцыйна становіцца Віктар Дробыш. Цяжка не заўважыць знешняе падабенства Аляксандра і Віктара: абодва маюць шыкоўныя доўгія валасы, падобныя адзін да аднаго тварам і маюць некаторыя падабенствы ў стылі паводзінаў. Адным словам, Аляксандр – гэта маладая версія Віктара. Не так даўно Віктар Дробыш атрымаў з рук прэзідэнта галоўную ўзнагароду ў галіне культуры ў Беларусі «Ордэн Францыска Скарыны». Падзея выклікала вялікае абурэнне ў байнэце, і ўжо тады хтосьці жартаваў, што «засталося толькі выступіць на “Еўрабачанні” за Беларусь». І сапраўды, спасылаючыся на тое, што ён напалову беларус, Віктар Дробыш пасля ўзнагароды пачынае рыхтаваць Аляксандра Іванова да нацыянальнага адбору.

3 Нацыянальны адбор

Нацыянальны адбор на «Еўрабачанне» праходзіў у два этапы: спачатку арганізатары правялі кастынг, дзе з некалькіх сотняў нумароў трэба абраць дзесяць, а потым фінальны канцэрт, на якім стала вядома, хто прадставіць Беларусь на конкурсе. Асаблівай увагі кастынг гэтага года да сябе не выклікаў: усё прайшло ціхенька і без скандалаў. Да фіналу дабраліся 10 канкурсантаў. Найбольшая увага ў Сеціве была прысуджана групе Napoli, якая ўдзельнічала ў адборы трэці раз, і групе Navi з беларускамоўнай песняй. Пра Іванова амаль нічога не было чуваць. У гэтым годзе арганізатары пайшлі на вельмі цікавы крок і далі магчымасць самім гледачам абраць прадстаўніка на конкурс. Па выніках галасавання нечакана перамог Ivan з 23.167 галасамі. Галоўныя фаварыты Napoli і Navi атрымалі 22.399 і 5.423 галасоў адпаведна.

Нацыянальны адбор

Байнэт быў вельмі здзіўлены такімі вынікамі. Па ўмовах конкурсу з аднаго нумара можна было даслаць неабмежаваную колькасць СМС. Паспрабуем падлічыць: кошт аднаго СМС – 4800 руб., для перамогі спатрэбілася прыблізна 23 тысячы галасоў-СМС. Вынік – 110 мільёнаў або 4.800$. Атрымліваецца не асабліва шмат для поп-зоркі. Відавочна, што над правіламі трэба ячшэ папрацаваць.

4 Help you fly

Як піша афіцыйны сайт Іванова, аўтарам «музыкальнай душы» кампазіцыі з’яўляецца сам Віктар Дробыш, а словы да песні напісаў Аляксандр Іваноў у суаўтарстве з творчай камандай прадзюсара. Help you fly – лірічная балада, з якой, як кажуць аўтары, пачынаецца новая гісторыя, ствараецца новы вобраз героя Ivan, сучаснай сумясі сярэдневечнага рыцара Айвенга і славянскага багатыра Івана.

5 40 з 43 месца

У адпаведнасці з рэйтынгам букмекераў беларускі хлопец займае толькі 40 месца з 43 ўдзельнікаў. Вядома, што гэта толькі рэйтынг, які заснаваны  на песнях. Вялікі уплыў на канчатковы вынік акажа і сам нумар. Аднак рэйтынг загадзя паказвае слухацкую ўпэўненасць у перамозе.

Менавіта таму вопытная каманда Віктара Дробыша знайшла вельмі цікавае рашэнне: Ivan выканае песню цалкам голы. Здзіўленыя? Гэта яшчэ не ўсё. Акрамя яго на сцэне будуць жывыя ваўкі. Голы мужчына з доўгімі валасамі і ваўкі. Ведаеце, планка паднята вельмі высока. Сёння «Еўрабачанне» – гэта конкурс не толькі песень, але яшчэ і шоу, якія павінны здзіўляць. Пакуль невядома, што скажуць на гэта арганізатары конкурса, але камандзе Дробыша атрымалася прымусіць людзей абмяркоўваць беларускага хлопца. А гэта, як кажуць замежнікі, не ёсць дрэнна. Ці атрымаецца паказаць паспяховае шоу, якое, напрыклад, зрабіла вядомая Канчыта, пабачым праз месяц.

Конкурс «Еўрабачанне-2016» адбудзецца ў Швеціі. Ivan выступіць пад другім нумарам у другім паўфінале 12 мая. Фінал конкурсу адбудзецца 14 мая.

Бонус

Беларуская група Aura з песняй «Pa-nad zorami», якая брала ўдзел у адборы на «Еўрабачанне-2016» ад Польшчы.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.