Вы тут

Ці пусцім замежных музыкаў у Беларусь?

Facebook Google+ Twitter VK

Некалькі дзён таму беларускі спявак Аляксей Хлястоў выказаўся за забарону канцэртаў замежных музыкаў і груп. Мы паспрабавалі разабрацца, што меў на ўвазе спявак.

Аляксей кажа, што пасля таго, як упаў курс даляра,у Беларусь масава сталі прыязджаць артысты з суседніх краін. Канкурэнцыя так павялічылася, што пасля праезду замежнікаў з гастролямі беларускія музыкі не маюць магчымасці выступаць на сваёй зямлі. Хлястоў нават прапануе забараніць уезд на узроўні Міністэрства культуры. Суразмоўца Хлястова згадвае пункт Нацыянальнай бяспекі «Культурная бяспека».

Ці мае права на існаванне такі варыянт развіцця падзей? Безумоўна, не. Справа ў тым, што на большасць беларускіх музыкаў з таго самага «афіцыйнага» шоу-біза попыт амаль ніякі. Замежныя выканаўцы ж больш-менш здольныя сабраць публіку. Дзяржава ў гэтым зацікаўлена, таму што з кожнага канцэрта будзе мець фіксаваны падатак. Лепей так, чым ўвогуле ніяк. Гаворка ідзе пра рэгіёны. Мінская публіка за апошнія гады вельмі распесцілася і калі забараніць канцэрты замежнікаў, хадзіць на беларускіх зорак ніхто не будзе. Акрамя таго, дзе упэўненасць у тым, што беларуская эстрада ў такіх райскіх умовах не будуць выступаць на працягу 10 год з адным альбомам?

Ды і аб якіх умовах для беларускіх музыкаў можа ісці гаворка, калі забараняюць канцэрты буйных беларускіх груп?

Абавязкова паглядзім, чым скончыцца гэта гісторыя.

Каментары

Цалкам згодны з ім

Совсем поехал Алексей

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.