Вы тут

Алесь-Францішак Мышкевіч: «Сяргей Міхалок – мой кумір»

Facebook Google+ Twitter VK

Наконт канфліктных сітуацый, якія склаліся вакол груп Brutto і Trubetskoy, мы паразмаўлялі з бас-гітарыстам групы Trubetskoy Алесем-Францішкам Мышкевічам. У невялікім інтэрв’ю для MZ production ён распавёў аб тым, хто сёння з’яўляецца яго кумірам, што для яго самае галоўнае ў музычным калектыве і ці зручна яму выступаць з групай Trubetskoy.

Алесь-Францішак Мышкевіч

Пра Сяргея Міхалка: «Я цудоўна стаўлюся да Сяргея Міхалка. Міхалок – адзін з маіх куміраў»

Менавіта я цудоўна стаўлюся да Сяргея Міхалка. Міхалок – адзін з маіх куміраў, сапраўды. У мяне ёсць 3 куміры: Лявон Вольскі, Сяргей Міхалок і Джэймс Хэнсан. Цалкам Міхалка падтрымліваю. Мне ўсё падабаецца. Што тычыцца яго выказванняў, то у большасці яны менавіта пра групу «Ляпіс Трубяцкі» і яго былых калег. Калі казаць пра нейкія спрэчкі, якія тычацца групы Trubetskoy, то я да іх не чапляюся. Калі б гэта было асабіста ў мой адрас, тады б зачапіўся.

Алесь-Францішак Мышкевіч

Пра ідэю групы Trubetskoy: «Я не той чалавек, які мог бы адказваць за ідэю групы Trubetskoy. У апошнія часы я ўвогуле не разумею ідэю»

Я не той чалавек, які мог бы адказаць за ідэю групы Trubetskoy. Я думаю, аб гэтым трэба размаўляць з прадусарам. Сёння я шчыра скажу, што я не магу адказаць за ідэю. Я ведаю, што мы лабаем рок-н-рол. П’янкі ці не п’янкі – гэта асабістая справа кожнага. У апошнія часы я ўвогуле не разумею ідэю.

Алесь-Францішак Мышкевіч

Пра сваё месца ў групе: «Мне зручна ў групе. Аднак усё роўна ёсць нейкія падводныя камяні»

Мне зручна ў групе. Мы ўсе ў дастаткова добрых адносінах паміж сабой. Аднак не думаю, што кожнаму чалавеку дзе-небудзь зручна на 100%. Усё роўна ёсць нейкія падводныя камяні.

Алесь-Францішак Мышкевіч

Пра Brutto: «Для мяне самае важнае, калі ў групы ёсць сур’ёзная ідэя. У Brutto ідэю я бачу і цалкам падтрымліваю»

Музыка групы Brutto блізкая для мяне. Я не пра спорт кажу, хоць я і люблю спорт, займаўся ім ўсё сваё жыццё. Зараз у мяне іншы спорт – граць на гітары, займацца музыкай. Для мяне самым важным фактарам існавання любой групы ёсць ідэя, сур’ёзная ідэя. У Brutto я такую ідэю бачу і цалкам падтрымліваю.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.