Вы тут

4 нагоды схадзіць на канцэрт у Музычны тэатр

Facebook Google+ Twitter VK

У першыя вясновыя месяцы Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр парадуе гледачоў рознапланавымі канцэртнымі праграмамі – ад класікі да сучаснасці, ад канцэртаў-віншаванняў да канцэртаў-прысвячэнняў, з гумарам і строгасцю акадэмічнай музыкі, з любімымі хітамі і нечаканымі навінкамі.

7 сакавіка, 19.00

Святочны канцэрт у 2-х аддзяленнях «Музычны кактэйль для мілых дам» (6+).

Музычны кактэйль для мілых дам

Для заўжды цудоўных і мілых жанчын Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр падрыхтаваў спецыяльную святочную канцэртную праграму, якая складаецца з вакальных і інструментальных твораў самых розных стыляў і жанраў. Прагучаць бліскучыя джазавыя кампазіцыі, завадныя эстрадныя хіты, эмацыйныя лірычныя і рамантычныя балады, створаныя вядомымі кампазітарамі.

Кошт квіткоў: 10,00 – 14,00 рублёў.

22 сакавіка, 19.00

Канцэрт салістаў тэатра «Вясновыя фарбы» (6+).

Вясновыя фарбы

У праграме канцэрта салістаў тэатра – цудоўныя арыі і дуэты з найпапулярнейшых сусветных мюзіклаў, незабыўныя эстрадныя хіты, любімыя мелодыі з кінафільмаў і музычнай класікі. Незвычайнае змешванне жанраў, яркія канцэртныя нумары і добры настрой гарантаваны!

Кошт квіткоў: 9,00 – 12,00 рублёў.

29 сакавіка, 19.00

Канцэрт «Два генія»

Два генія

На сцэне Музычнага тэатра адбудзецца канцэрт «Два генія» (6+), прысвечаны 145-годдзю з дня нараджэння вялікіх музыкаў – Шаляпіна і Рахманінава.

Кошт квіткоў ад 10,00 да 14,00 рублёў.

1 красавіка, 18.00

Канцэрт «Які цудоўны гэты свет!»

Які цудоўны гэты свет!

Музычны тэатр запрашае на канцэрт «Які цудоўны гэты свет!» (6+) вакальнай групы «Чысты голас».

Кошт квіткоў ад 15,00 да 18,00 рублёў.

Больш падрабязна пра канцэрты на сайце тэатра.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.