Вы тут

10 мерапрыемстваў, якія варта наведаць у сакавіку

Facebook Google+ Twitter VK

Onuka

Onuka

Prime hall, 31 сакавіка, 20.00
Квіткі: 40.000-650.000 руб.

Маладая ўкраінская электра-фолк група. Свае песні яны выконваюць на ангельскай і ўкраінскай мовах. Пасля выпуску дэбютнага альбома група па папулярнасці стала ў адзін шэраг з Акеанам Эльзы. А ў Японіі дэбютны альбом выклікаў поўны ажыятаж. Выконваюць свае кампазіцыі ўдзельніцы групы на сапілках, бандурах і трэмбітах. Іх музыка напоўнена традыцыйнымі ўкраінскімі гукавымі матывамі з дапаўненнем электронікі. Onuka ужо не ў першы раз прыязджае ў Беларусь, спадзяемся, што і ў гэты раз група пацешыць фанатаў чым-небудзь цікавым.

«Бі-2»

«Бі-2»

Палац Рэспублікі, 26 сакавіка, 18.00
Квіткі: 470.000-2.100.000 руб.

У гэты раз музычны калектыў выступіць з акустычным канцэртам. Новы альбом яшчэ ў стадыі распрацоўкі, таму будуць гучаць песні з мінулага рэлізу і традыцыйныя канцэртныя кампазіцыі. Група, што паходзіць з Бабруйску, шмат разоў пераязджала з месца на месца: яны жылі ў Ізраілі, Аўстраліі і Расіі, але пры гэтым не страцілі сваю папулярнасць.

Марыя Чайкоўская

Марыя Чайкоўская

Паб Brugge, 24 сакавіка, 20.00
Квіткі: 350.000-570.000 руб.

Юная спявачка і кампазітар упершыню выступіць у Мінску ў рамках праекта «Канюшына. Музыка не для ўсіх». Разыначка яе творчасці ­– гэта пачуццёвыя тэксты і прыгожая фартэпіянная аранжыроўка. Кампазіцыі вельмі лёгкія і навяваюць вясновы настрой. Яе музыка – менавіта тое, што неабходна пасля доўгай і халоднай зімы для замерлага сэрца.

«Дэльфін»

«Дэльфін»

Рэстаран «Сябры», 13 сакавіка, 20.00
Квітікі: 350.000-550.000 руб.

Яго музычнае мастацтва заўсёды адрознівалася ад творчасці іншых выканаўцаў у музычнай індустрыі. Ён заўсёды сумленны не толькі з публікай, але і з самім сабой. Тэксты песень кранаюць людзей з розных субкультур, бо ў іх ён паказвае свет такім, які ён ёсць,не перабольшваючы яго. У Мінск група  прыедзе з акустычным канцэртам у новым складзе і з новымі прыладамі.

Eros Ramazzotti

Eros Ramazzotti

«Мінск-арэна», 26 сакавіка, 19.00
Квіткі: 565.000-3.015.000 руб.

У Мінск Эрас прыедзе ўжо ў другі раз. Канцэрт пройдзе ў межах яго сусветнага турнэ. Спявак валодае вельмі высокім голасам, які, як паказвае час, прыносіць яму вядомасць і поспех. Спяваў дуэтам з Цінай Цёрнер, Адрыяна Чэлентано, Ані Лорак, Рыкі Марцінам і іншымі. Яркае шоу з новымі кампазіцыямі, узрушаючыя спецэфекты, пачуццёвая музыка, пышныя гарнітуры – усё гэта вы ўбачыце на яго канцэрце. Суправаджальная каманда Эраса будзе складацца з больш як 80 чалавек.

Фестываль «Насустрач вясне 2016»

Фестываль «Насустрач вясне 2016»

Загарадны клуб «Фестывальны», 12 і 13 сакавіка, 12.00
Квіткі: 170.000-320.000 руб.

Праводзіць зіму і сустрэць вясну можна будзе менавіта на гэтым фестывалі. Праграма насычана мноствам конкурсаў, розыгрышам прызоў, выступам дыджэя з папулярнымі народнымі хітамі, шоу хадулістаў, запальныя танцы, майстар-класы ад народных рамеснікаў , квэсты на кемлівасць, турніры на сілу і спрытнасць.

Тэатр танца пад дажджом «Спакуса» з праграмай «Паміж мной і табой» 

Тэатр танца пад дажджом «Спакуса» з праграмай «Паміж мной і табой»

Канцэртная заля «Мінск», 29 сакавіка, 19.00
Квіткі: 270.000-520.000 руб.

«Паміж мной і табой» – гэта шоу-спектакль.  Кожная гісторыя, паказаная са сцэны, абагульняецца танцорамі тэатра «Спакуса». Шоу уяўляе сабой перапляценне добрых музычных кампазіцый і рознастылёвых танцавальных нумароў, якія ўключаюць як класічныя партыі, так і сучасныя накірункі з акрабатычнымі трукамі. Спектакль мае гульнявыя моманты і інтэрактыўныя зносіны з гледачом.

Нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі»

Нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі»

Палац Рэспублікі, 28 сакавіка, 20.00
Квіткі: 830.000-2.100.000 руб.

Пякучы запал, неверагодная хуткасць  рухаў, агонь у вачах. Усё гэта – грузінскі Нацыянальны балет «Сухішвілі»! Іх танец парушае  ўсе законы гравітацыі. Яны сапраўды ўмеюць парыць над сцэнай. Танцоры робяць сальта, валяцца на калены, круцяцца на кончыках пальцаў, робяць падвойныя піруэты з каленаў, а галавакружна-хуткасныя кручэнні завяршаюць з неверагоднай трапнасцю. Чароўныя дзяўчыны ў прыгожых уборах літаральна плывуць па сцэне. Гэта неверагодна!

Hurts

Hurts

Палац спорту, 12 сакавіка, 20.00
Квіткі: 450.000-1.050.000 руб.

Hurts – брытанская музычная група, якая выконвае трэкі ў стылі сінты-поп, інды-рок, поп-рок. У 2009 годзе спявак Тэа Хатчкрафт і клавішнік Адам Андэрсан стварылі дуэт, які назвалі Hurts. У тым жа годзе хлопцы знялі аматарскае відэа на песню Wonderful life, дзякуючы якому і завалодалі папулярнасцю. Дуэт Hurts супрацоўнічаў са шматлікімі вядомымі  музыкамі, сярод якіх Кайлі Міноуг і Элтан Джон. У Мінску група выступіць у рамках канцэртнага тура ў падтрымку свайго новага альбома Surrender, які выйшаў 9 кастрычніка.

Hollywood undead

Hollywood undead

Prime hall, 13 сакавіка, 19.00
Квіткі: 550.000-1.300.000 руб.

Музычны калектыў з Амерыкі завітае ў Мінск з прэзентацыяй новага альбома Day of the Dead, які быў выдадзены ў мінулым годзе. Альбом з’яўляецца чацвёртым па ліку ў гісторыі групы, і ўжо быў адзначаны многімі музычнымі крытыкамі.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.