Вы тут

10 фестывалей, якія варта наведаць гэтым летам

Facebook Google+ Twitter VK

Традыцыйна летам наша каманда сумяшчае адпачынак з журналісцкай дзейнасцю. І так ідзе ўжо не першы год. На якія фестывалі ці канцэрты сёлета мы параілі б з’ездзіць – чытайце далей.

1. «Мост»

Калі: 2 ліпеня
Дзе: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, п. Баравая
Кошт квіткоў: 500 000 бел. руб.
                         

«Мост»

Фестываль у фармаце open-air, «Мост» вяртаецца ў гэтым годзе. Сёлета фестываль будзе доўжыцца толькі адзін дзень, аднак на ім паспеюць выступіць такія замежныя зоркі, як Skillet, ДДТ, «Начныя снайперы», а таксама беларусы з групы «Дай дарогу!» і іншыя. Сёння квіткі каштуюць 500 000 беларускіх рублёў.

2. «Рок за Баброў»

Калі: 30 ліпеня
Дзе: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, п. Баравая
Кошт квіткоў: 250 000 бел. руб.
                              

Рок за Баброў

Фестываль «Рок за Баброў» пройдзе на той жа пляцоўцы аэрадрома Баравая пад Мінскам. 30 ліпеня там выступяць беларусы з груп «Без білета», Akute, «Мутнае вока», The superboyz, з Украіны прыедуць 5’nizza і «Воплі Відаплясава», з Рассіі – Noize MC, «Мумій Троль» і «Брава». Арганізатары абяцаюць актывізаваць усю пляцоўку аэрадрома, у тым ліку размясціць там месцы для харчавання і месцы, дзе будуць праводзіцца конкурсныя мерапрыемствы.

3. «Файне місто»

Калі: 7-10 ліпеня
Дзе: Украіна, Цярнопальская вобласць, Цярнопальскі раён, аэрапорт «Цярнопаль»
Кошт квіткоў: ≈ 410 000-480 000 бел. руб.
     

Файне місто

З 07.07.2015 па 10.07.2015 на пляцоўцы міжнароднага аэрапорта ў Цярнопалі (Украіна) будзе праходзіць штогадовы фестываль пад адкрытым небам «Файне місто». Спіс удзельнікаў «Файне місто»-2016 проста шакуе: напрацягу 4-ох дзён выступяць найлепшыя беларускія, украінскія і еўрапейскія рок-групы. Канцэртная праграма будзе складацца з выступаў груп Brutto, Onuka, Flёur, Brunettes shoot blondes, «Бумбокс», «Рокаш», «Дай дарогу!», «Адзін у каноэ» і многіх іншых. Фестываль будуць дапаўняць кінапаказы, атракцыёны, майстар-класы. Замежныя госці могуць не турбавацца пра адпачынак: на фестывальнай пляцоўцы будзе магчымасць арэндаваць намёт, падзарадзіць тэлефон і нават прыняць душ!

4. «Вольнае паветра»

Калі: 16 ліпеня
Дзе: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі раён, в. Малое Запруддзе
Кошт квіткоў: 220 000 бел. руб.

Вольнае паветра

16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца фестываль «Вольнае паветра». Асабліва цікавым фестываль будзе для аматараў беларускага фальклору. Пад адкрытым небам выступяць сапраўдныя носьбіты фальклору, групы, якія сумяшчаюць традыцыйную музыку з сучаснай. На канцэртнай пляцоўцы можна будзе пачуць такія групы, як «Стары Ольса», Re1ikt, «Варган», Pawa і іншыя. Падчас фестывалю пройдзе традыцыйны адкрыты турнір па кіданні кізякоў!

5. Mirum Music Fest

Калі: 12-14 жніўня
Дзе: Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г. Мір
Кошт квіткоў: 225 000-415 000 бел. руб.

Mirum Music Fest

Музычны фестываль Mirum пройдзе з 12 па 14 жніўня побач з Мірскім замкам на Зялёным лузе. Хэдлайнерамі стануць Red snapper, а таксама ўкраінскія групы The hardkiss і Onuka. З беларускіх груп пакуль анансаваны толькі Navi. Арганізатары фестывалю абяцаюць масу забавак як для людзей сталага веку, так і для дзяцей і моладзі. Кошт квітка залежыць ад колькасці дзён. Напрыклад, на адзін дзень квіток будзе каштаваць 225 000 беларускіх рублёў, на 3 дні – 415 000. А наведванне фестывалю 14 жніўня будзе ісці ў падарунак да квітка на адзін любы дзень.

6. «Свята Сонца»

Калі: 18-19 чэрвеня
Дзе: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Пціч
Кошт квіткоў: 114 000-404 000 бел. руб.

Свята Сонца

Open-air фестываль «Свята Сонца» пройдзе ў «Дудутках» 18-19 чэрвеня. Фестываль прысвечаны старажытнаму святу Купаллю. У межах фестывалю адбудзецца мноства разнапланавых мерапрыемстваў, аб'яднаных адной агульнай ідэяй. Для ўсіх удзельнікаў будуць працаваць розныя лакацыі: этна-пляцоўка, горад майстроў, старадаўні кірмаш, пляцоўка для спартыўных ды настольных гульняў. На фестывалі выступяць групы «Рокаш», «Ягорава гара», Navi, Pawa, Whiskey bar, Irdorath і іншыя. Кошт квіткоў залежыць ад колькасці дзён знаходжання на фестывалі, ёсць зніжкі для дзяцей і сем'яў.

7. «Наш Грунвальд»

Калі: 23-24 ліпеня
Дзе: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Пціч
Кошт квіткоў: 200 000-380 000 бел. руб.

Наш Грунвальд

8-ы міжнародны фестываль «Наш Грунвальд» адбудзецца 23-24 ліпеня ў музейным комплексе «Дудуткі». На фестывалі можна будзе паглядзець на турніры лучнікаў і алебардыстаў, рыцарскія турніры, майстар-класы па рамёствам, паўдзельнічаць у старадаўніх гульнях. Для госцяў фестывалю будзе арганізаваны кемпінг і намётавае мястэчка. Выступяць групы «Рокаш», «Нейра Дзюбель», Fram, Spititual seasons, «Северный флот» і іншыя. Кошт квітка на першы дзень будзе складаць 250 000 рублёў, на другі — 200 000. Кошт агульнага квітка на два дні будзе складаць 380 000 рублёў.

8. «Купальскае кола»

Калі: 25-26 чэрвеня
Дзе: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Ураджайная
Кошт квіткоў: 210 000-950 000 бел. руб.

Купальскае кола

25-26 чэрвеня 2016 года ў загарадным комплексе Камарова адбудзецца 8-ы міжнародны музычны фестываль «Купальскае кола». У 2016 годзе ў канцэртнай частцы фестывалю «Купальскае кола» прымуць удзел больш як 20 музычных калектываў, сярод якіх «Стары Ольса», Znich, Gods tower, Omut, «Горынь» і іншыя.

9. Metal Crowd

Калі: 20-21 жніўня
Дзе: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, г. Рэчыца
Кошт квіткоў: 225 000-355 000 бел. руб.

Metal crowd

20-21 жніўня ў Рэчыцы адбудзецца 12-ы міжнародны фестываль «экстрэмальнай» музыкі Metal crowd. Удзел у фестывалі прымуць групы з Расіі, Латвіі, Польшчы, Германіі, Украіны, Аргенціны і Беларусі.

10. MaxiDrom

Калі: 19 чэрвеня
Дзе: Расійская Федэрацыя, Маскоўская вобласць, Маскоўскі раён, г. Масква
Кошт квіткоў: ≈ 1 072 000-153 250 000 бел. руб.

MaxiDrom

Editors, IAMX, Сrazy Town,  «Animal ДжаZ», Anacondaz, Rammstein – адны з тых, хто сёлета стане ўдзельнікамі маскоўскага фестывалю MaxiDrom. За шмат гадоў фестываль набыў статус міжнароднага. На цэнтральнай пляцоўцы стадыёна «Адкрыццё-арэна», акрамя непасрэдна музычнай праграмы, будзе прадстаўлена шоу каскадзёраў, выканаўцаў танцавальна-акрабатычных трукаў, а таксама будзе зладжана выстава сапраўдных машын для дрыўта.

Дадаць каментар

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.